Размаўлялі пра самае дарагое

Падчас свята Дня народнага адзінства бягучы тыдзень у юнацкім аддзеле прайшоў пад знакам любові да роднай зямлі. Для навучэнцаў гуманітарнага каледжа мы арганізавалі цыкл сустрэч, прысвечаных нашай Беларусі: «Мой родны край, як ты мне мілы», «Мая Радзіма — Беларусь» і «Беларусь мая сінявокая».

Разам з хлопцамі і дзяўчынкамі мы паглыбіліся ў гісторыю роднай Гродзеншчыны, здзейснілі захапляльнае віртуальнае падарожжа па знакавых архітэктурных помніках і даведаліся пра багатую культурную спадчыну, якую нам пакінулі продкі. Гэта была цудоўная магчымасць яшчэ раз убачыць, наколькі прыгожы наш Гродна і ўся наша краіна, а таксама адчуць гонар за свае карані і традыцыі.

Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтых цёплых і пазнавальных сустрэч!

Калі вы хочаце стаць удзельнікамі нашых наступных мерапрыемстваў, запрашаем у госці па адрасе: вул. Ажэшка, 17. Да сустрэчы!