Жаночае аблічча Перамогі

Кашавар, Д. В. Жаночае аблічча Перамогі / Дзмітрый Кашавар, Анастасія Радзікевіч. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2026. – 71 с.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў шэрагах Чырвонай арміі і партызанскіх атрадах ваявала каля мільёна жанчын: медсёстры, сувязныя, снайперы, лётчыцы, танкісткі, аўтаматчыцы і партызанкі. Яны разбурылі стэрэатып пра тое, што вайна — гэта выключна мужчынская справа, і праявілі неверагодную мужнасць, устойлівасць і самаадданасць.
Выданне прадстаўляе сабой зборнік дакументальна пацверджаных гісторый пра жанчын, іх подзвіг і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайне, якія нароўні з мужчынамі змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кніга паказвае, што Перамога здабывалася не толькі сілай зброі, але і веліччу жаночага сэрца, міласэрнасцю і непахіснай стойкасцю.
Галоўныя гераіні кнігі: Анастасія Купрыянава — знакамітая маці-патрыётка, якая аддала на алтар Перамогі жыцці сваіх пяці сыноў; Алена Мазанік, Надзея Траян і Марыя Осіпава — адважныя мінскія падпольшчыцы; Зінаіда Тусналобава-Марчанка — франтавая медсястра, якая вынесла з поля бою 123 параненых байцоў; юныя змагары — 9-гадовая разведчыца Надзея Багданава і 14-гадовая камандзірка жаночай партызанскай групы падрыўнікоў Рыма Кунько і іншыя
Кніга багата ілюстраваная, напісана даступнай і жывой мовай. Яна адрасавана школьнікам, студэнтам, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца сапраўднай гісторыяй Беларусі і хоча ведаць у твар гераінь, якія падарылі нам мірнае неба.
З кнігай можна азнаёміцца ў аддзеле даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы (вул. Карбышава, 17, каб. 107).