Свята кнігі, гісторыі і культуры!

Абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага стала ўдзельнікам ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства – сёлета свята гасцінна прынялі Касцюковічы!
Супрацоўнікі прывезлі ўнікальную інтэрактыўную праграму, якая карысталася попытам сярод гасцей!
Бібліятэкары прадставілі:
- кніжную экспазіцыю з унікальнымі выданнямі пісьменнікаў Гродзеншчыны;
- эксклюзіўныя лэпбукі пра багатую спадчыну рэгіёна і вядомых ураджэнцаў у сучасным фармаце;
- пазлы “Збяры гарады краіны” – госці з азартам збіралі карту Беларусі;
- краязнаўчы квэст “Славутасці Гродзеншчыны” – трэба было правільна суаднесці помнікі архітэктуры і знакавыя месцы з гарадамі нашай вобласці.
Дзякуй усім, хто завітаў на нашу пляцоўку! Свята зноў даказала, як моцна беларусы любяць сваю культуру, гісторыю і родныя кнігі.