Юбіляры верасня
1 – 75 гадоў з дня адкрыцця Лідскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы” (1951).
3 – 230 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Францішка Браніслава (1796, Навагрудак – 1862), удзельніка паўстання 1830-1831 гг., брата Адама Міцкевіча. У 1823 г. – рэгент навагрудскага земскага суда.
5 – 80 гадоў з дня нараджэння Ауткі Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1946 г., в.Жытомля Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2008), вынаходніка СССР.
6 – 90 гадоў з дня нараджэння Дзіско Уладзіміра Антонавіча (1936 г., в.Брольнікі Навагрудскага раёна – 2016), беларускага педагога, метадыста, выдатніка адукацыі Беларусі.
6 – 90 гадоў з дня нараджэння Мірачыцкага Фёдара Уладзіміравіча (1936, в.Баяры Карэліцкага раёна – 2020), беларускага вучонага ў галіне заатэхніі і эканомікі сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1976), кавалера ордэна Леніна.
9 – 90 гадоў з дня нараджэння Габрусевіча Сяргея Аляксандравіча (1936, в.Верхаўляны Бераставіцкага раёна – 2013, Гродна), беларускага філосафа, культуролага, педагога, прафесара. З 1965 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
12 – 60 гадоў з дня нараджэння Юрэвіч Леакадзіі Браніславаўны (нар. у 1966 г.), дырэктара УА “Слонімскі дзяржаўны каледж”.
13 – 50 гадоў з дня нараджэння Бандаровіч Таццяны Барысаўны (нар. у 1976 г.), дырэктара ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У. Семянякі г.Гродна”.
17 – 180 гадоў з дня нараджэння Татура Генрыха (1846 – 1907, Слонім), археолага і краязнаўца.
18 – 300 гадоў з дня нараджэння Шадурскага Станіслава (1726 – 1789), філосафа. У 1759-1762 гг. – прафесар філасофіі Навагрудскага калегіума. У 1768-1770 гг. – прафесар тэалогіі і царкоўнага права ў Гродне.
18 – 70 гадоў з дня нараджэння Усцюгавай Ганны Георгіеўны (нар. у 1956 г.), беларускага гісторыка. З 1990 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.
19 – 75 гадоў з дня нараджэння Садальскага Станіслава Станіслававіча (нар. у 1951 г., в.Дахны Смаргонскага раёна), расійскага эканаміста, кандыдата эканамічных навук, заслужанага работніка гандлю Расійскай Федэрацыі.
21 – 225 гадоў з дня ўтварэння Гродзенскай губерні (1801).
21 – 150 гадоў з часу адкрыцця Свіслацкай настаўніцкай семінарыі (1876 – 1921).
22 – 125 гадоў з дня нараджэння Пансевіча-Каляды Васіля Іванавіча (1901, в.Пагор’е Карэліцкага раёна – 1986), беларускага вучонага ў галіне арганічнай хіміі, доктара хімічных навук (1966), прафесара (1967), Заслужанага дзеяча навукі БССР (1968).
22 – 70 гадоў з дня нараджэння Лялевіча Уладзіміра Валер’янавіча (нар. у 1956 г., г.п.Сапоцкін Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1979 г. працаваў у ГрДМУ.
23 – 70 гадоў з дня нараджэння Мацюка Аляксандра Антонавіча (нар. у 1956 г., Масты), беларускага музычнага дзеяча, спевака, музыканта (баян), кампазітара, педагога. Аўтар музыкі і слоў гімна г.п.Воранава, удзельнік народнага ансамбля “Лявоны”. Працуе ў Воранаўскай дзіцячай школе мастацтваў.
24 – 70 гадоў з дня нараджэння Абламейкі Сяргея Уладзіміравіча (нар. у 1956 г., г.п.Воранава), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, акадэміка НАН Беларусі, шэрагу міжнародных акадэмій, доктара тэхнічных навук, прафесара, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), прэміі НАН Беларусі (1998, 2007), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі Расійскай АН і НАН Беларусі (2009), кавалера ордэна Дружбы (Расія).
25 – 100 гадоў з дня нараджэння Кірылюк Лідзіі Уладзіміраўны (1926, Гродна – 2017), беларускага вучонага-педагога, прафесара, выдатніка народнай асветы Беларусі. З 1955 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.
25 – 30 гадоў з часу стварэння гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння Міранка ў Карэліцкім раёне (1996).
27 – 130 гадоў з дня нараджэння Антонава Аляксея Інакенцьевіча (1896, Гродна – 1962), савецкага ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна “Перамога”.
27 – 75 гадоў з дня нараджэння Буравай Ганны Мікалаеўны (нар. у 1951 г.), хіміка, эканаміста, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад г.Гродна. Працавала дырэктарам па маркетынгу вытворчага аб’яднання “Радыёхваля” ў Гродне.
28 – 80 гадоў з дня нараджэння Вяргей Валянціны Сяргееўны (нар. у 1946 г.), беларускага гісторыка. У 1969-1975 гг. працавала ў ГрДМІ.
28 – 70 гадоў з дня нараджэння Вараб’ёва Віталя Уладзіміравіча (нар. у 1956 г., в.Мікелеўшчына Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, Заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1979 г. працуе ў ГрДМУ.
28 – 60 гадоў з дня нараджэння Орда Міхаіла Сяргеевіча (нар. у 1966 г., г.Дзятлава), беларускага палітычнага дзеяча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гродзенскай вобласці (2000-2012), першага сакратара ЦК БРСМ (2003-2006), члена Савета Рэспублікі (2016-2019), старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2014-2024).
29 – 80 гадоў з дня нараджэння Спас Святланы Аляксандраўны (1946 – 1992), беларускага літаратуразнаўца, педагога. З 1974 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.
29 – 80 гадоў з дня нараджэння Сянько Веньяміна Іванавіча (1946, г.Скідзель Гродзенскага раёна – 2020), беларускага вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.
29 – 70 гадоў з дня нараджэння Адаскевіча Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1956 г., г.п.Радунь Воранаўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне дэрматавенералогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, члена Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі, старшыні Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматавенеролагаў і касметолагаў.
30 – 90 гадоў з дня нараджэння Разумовіча Анатоля Навумавіча (1936, г.п.Любча Навагрудскага раёна – 1987), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктара біялагічных навук, прафесара.
30 – 70 гадоў з дня нараджэння Надольнік Ліліі Іванаўны (нар. у 1956 г., в.Курылавічы Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук, 1995 – 2023 гг. – праца ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі ў Гродне.