Калейдаскоп весялосці “Свеціць сонейка для ўсіх”
Бібліятэкар філіяла “Кямелішкаўская сельская інтэграваная бібліятэка” правяла для выхаванцаў дзіцячага садка незвычайнае свята. Быў арганізаваны сапраўдны калейдаскоп весялосці пад назвай “Свеціць сонейка для ўсіх”. Мэта мерапрыемства — не проста забавіць дзяцей, але праз гульню, кнігу і творчасць навучыць іх дабрыні, сяброўству і ўменню бачыць радасць у простых рэчах.
Супрацоўнік бібліятэкі запрасіла малых у падарожжа па краіне “Весялосць”, дзе кожны мог стаць галоўным героем. Першым этапам стала гучнае чытанне казак пра сонца. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі аб прыродных з’явах, а затым уключыліся ў рухомыя гульні.
Асаблівы інтарэс выклікаў творчы майстар-клас: кожны выхаванец сваімі рукамі стварыў маленькае сонейка.