“Кніга — крыніца мудрасці”: як дзеці выратавалі лета
У Альхоўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла тэатралізаваная гульня-падарожжа.
Па сюжэце Лень-матухна выкрала фарбы лета, але Захавальніца кніг разам з выхаванцамі дзіцячага садка выправіліся ў пагоню. Дзеці хутка адгадвалі загадкі, выдатна дэкламавалі скорагаворкі і без адзінай памылкі прайшлі гульню “Так ці не”.
Фіналам свята стаў лялечны спектакль паводле беларускай народнай казкі “Кемлівая жаба», які падрыхтавалі старэйшыя дзеці. Фарбы вярнуліся, лета выратавана! Усе засталіся з добрым настроем і морам эмоцый!
Кніга – сапраўдная крыніца цудаў!