Слова, якое не згасае

У 2026 годзе беларуская літаратура адзначае 90-гадовы юбілей Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна – паэта, публіцыста, перакладчыка і дыпламата, чыё імя назаўжды ўпісана ў залатую спадчыну нацыянальнай культуры. Яго вершы — гэта не толькі прыгажосць слова, але і глыбіня думкі, любоў да Айчыны, памяць пра яе лёс.
Шчырасць, мужнасць, непадкупная сумленнасць і ўменне бачыць вялікае ў простым — менавіта такімі якасцямі напоўнена паэзія Генадзя Бураўкіна. Ён гаварыў з чытачом аб самым галоўным: пра свой край, пра час, пра чалавека, пра волю і адказнасць.
Прапануем вам яшчэ раз перачытаць радкі любімага паэта і праверыць свае веды, адказаўшы на пытанні нашай віктарыны.