Пленэр мастакоў
У аграгарадку Трокенікі прайшоў аднадзённы пленэр мастакоў «Лета ў правінцыі. Сядзіба Мар’яна Богуша-Шышкі-2026».
Аграгарадок Трокенікі стаў цэнтрам прыцягнення мастакоў не толькі з Астравеччыны, але і іншых куточкаў Беларусі. Адметна, што на пленэр завіталі Ганаровы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з 1998 па 2023 год, мастак і Заслужаны дзеяч мастацтваў Уладзімір Пракапцоў і вядомы беларускі мастак, графік, геральдыст і дызайнер кніг Уладзімір Васюк.
На персанальных выставах знакамітых беларускіх мастакоў У. Пракапцова і У. Васюка, а таксама пачынаючага маладога творца – Канстанціна Внуковіча госці пленэра мелі рэдкую магчымасць захапіцца філасофіяй палотнаў і тонкай архітэктурай душы аўтараў.
Лепшыя работы, створаныя за некалькі гадзін мерапрыемства, папоўняць фонд мясцовай галерэі і стануць асновай для будучай мабільнай выстаўкі цыкла «Правінцыйная палітра», якая пазнаёміць гледачоў з сучасным поглядам на культурную спадчыну рэгіёна.
Сапраўдным яскравым акордам пленера мастакоў сталі музычныя нумары, а завяршэннем ̶ урачыстае ўзнагароджванне таленавітых майстроў і няспынныя апладысменты гледачоў!