Кнігі з аўтографам Навума Гальпяровіча

Кнігі з аўтографамі аўтараў – гэта сапраўдны скарб, які захоўвае жывое дыханне творчасці. Асаблівым падарункам для аддзела абанемента нашай бібліятэкі сталі кнігі вядомага беларускага пісьменніка і журналіста Навума Гальпяровіча з яго ўласнаручным аўтографам.

Напярэдадні сустрэчы з творцам, прысвечанай прэзентацыі новага выдання пісьменніка, высветлілася, што ў фондзе ўжо ёсць кнігі аўтара “Востраў душы” і “Брама” з аўтографамі, што стала прыемнай навіной для пісьменніка: Навум Гальпяровіч быў шчыра крануты і вельмі ўзрадаваны – бо гэта сведчыла пра тое, што яго творы жывуць і запатрабаваныя.

Падчас творчай сустрэчы Навум Якаўлевіч пакінуў аўтографы адразу на некалькіх выданнях: “Чырвоны мост” і “Ветразь лёсу”, чым вельмі парадаваў чытачоў і супрацоўнікаў. Цяпер кожны чытач мае ўнікальны шанс праз пакінуты надпіс патрымаць у руках выданне, якое кранала рука аўтара, адчуць яго цеплыню і падтрымку.

Запрашаем усіх жадаючых асабіста пазнаёміцца з творамі Навума Гальпяровіча ў аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава 17, 2 паверх, каб. 201.