Святочнае неба маёй Беларусі

Літаратурную імпрэзу пад назвай “Святочнае неба маёй Беларусі” падрыхтавалі ў філіяле “Міхалішкоўская сельская бібліятэка”.

Бібліятэкарка нагадала пра свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое мае асаблівы сэнс для кожнага беларуса, пра дасягненні нашай краіны, знакамітых людзей, а таксама пра тое, якімі вырабамі славіцца Беларусь не толькі ў нас, але і за яе межамі. Прысутныя разважалі над словам “Бацькаўшчына”, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, адгадвалі загадкі беларускіх пісьменнікаў. Напрыканцы бібліятэкарка запрасіла прысутных адправіцца ў віртуальнае падарожжа “Мая Беларусь”.