35 гадоў суверэнітэту – наш гонар, наша сіла!
3 ліпеня – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Для кожнага грамадзяніна нашай краіны гэтае свята напоўнена асаблівым сэнсам. Сёлета мы адзначаем знамянальную падзею – 35 гадоў незалежнасці Беларусі. Гэта значная дата, якая звязана з ключавымі падзеямі ў гісторыі краіны.
На гарадской плошчы, у рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Ваўкавыская раённая бібліятэка прадставіла бібліятэчную пляцоўку з кніжнай экспазіцыяй “35 гадоў суверэнітэту – наш гонар, наша сіла!”.
Для гараджан і гасцей горада былі прадстаўлены: акцыя “Беларусь: дрэва жыцця”, майстар-клас “Бусел незалежнасці”, гульня-угадайка “У пошуках валошкі”, размалёўванне арт-плаката, аквагрым.
Таксама наведвальнікі маглі праверыць свае веды, разгадаўшы юбілейную крыжаванку.
На свяце была аформлена тэматычная фотазона.