Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь

У ДУК “Лідская раённая бібліятэка ім. Я.Купалы” з прышкольным лагерам ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Ліды імя А.В. Нічыпорчыка” прайшла тэматычная сустрэча “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь”, якая была прысвечана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, успомнілі выдатныя месцы Беларусі і дзяржаўныя сімвалы (Герб, Сцяг і Гімн). Для замацавання ведаў з дзецьмі была праведзена пазнавальная віктарына “Скарбы роднай мовы”, “Архітэктура і спадчына”. Навучэнцы з цікавасцю адгадвалі беларускія народныя загадкі, збіралі прыказкі пра Радзіму з асобных слоў і ўдзельнічалі ў бліц-апытанні па геаграфіі і гісторыі Беларусі.