Чытаем, гуляем, перемагаем!
“Чытаем, гуляем, перемагаем!” — такія словы сталі назвай і дэвізам літаратурнага падарожжа, якое правялі бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі, калі ў чарговы раз завіталі да наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі №1. Займальныя гісторыі, забавы і сапраўдныя выпрабаванні чакалі дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з цікавымі кнігамі і змаглі выбраць любую для чытання, удзельнічалі ў літаратурных гульнях і атрымалі прызы.
Мерапрыемства аб’яднала любоў да кніг і незабыўныя эмоцыі ад сумеснай гульні.