“Прычашчэнне словам”: сустрэча, якую варта наведаць

18 чэрвеня запрашаем жыхароў і гасцей горада над Нёманам на творчую вечарыну Прычашчэнне словам.

Сваю праграму прадставіць літаратурнае аб’яднанне Купальскія зоры. Удзельнікаў імпрэзы чакае цёплая і душэўная атмасфера, сустрэча з таленавітымі аўтарамі Гродзеншчыны, знаёмства з іх творамі, а таксама шчырая размова пра ролю мастацкага слова ў нашым жыцці.

Гэта выдатная магчымасць дакрануцца да прыгожага пісьменства, пачуць мілагучную родную гаворку і натхніцца творчасцю землякоў!

Творчая вечарына адбудзецца ў 14:00 у галоўным корпусе па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Тэлефон для даведак: 71-89-41.

Уваход вольны!