Гісторыя ў лэпбуках: вызначаны пераможцы!

Сярод 70 творчых работ абласнога конкурсу “Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна” вызначаны пераможцы, якія найбольш змаглі здзівіць і зачараваць.
У намінацыі “Гістарычнае Прынямонне” дыплом I ступені атрымала Ваўкавыская раённая бібліятэка. Дыпломамі II ступені адзначаны Астравецкая і Ашмянская раённыя бібліятэкі, а дыпломамі III ступені – Мастоўская і Навагрудская раённыя ўстановы.
Таксама Ваўкавыская раённая бібліятэка ў намінацыі “Культурная Гродзеншчына” атрымала дыплом I ступені.
Спецыяльныя падзякі ўручаны Данілавіцкай сельскай бібліятэцы Дзятлаўскага раёна і Лешчаняцкай сельскай бібліятэцы Смаргонскага раёна.
Дзякуем усім удзельнікам за натхненне!