Эколага-літаратурны пікнік “Лес поўны цудаў”
4 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі эколага-літаратурны пікнік “Лес поўны цудаў” для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера школы №7. Фармат мерапрыемства быў незвычайны – усе ўдзельнікі размясціліся на прыгожым зялёным лузе каля фізкультурна-аздараўленчага лагера.
Бібліятэкар расказала пра ролю леса ў жыцці чалавека і экалогіі планеты, пра пісьменнікаў-натуралістаў, чые творы дапамагаюць убачыць прыгажосць леса і зразумець яго значэнне для чалавецтва. Дзеці даведаліся, якія таямніцы захоўваюць лясныя гушчары, хто хаваецца пад галінкамі магучых дрэў і якія цуды здараюцца на грыбных палянках.
Юныя ўдзельнікі разгадвалі лясныя загадкі і віктарыну пра звяроў і птушак, пазнаёміліся з кнігамі пра прыроду, прынялі ўдзел ў інтэрактыўнай гульні, успомнілі, як паводзіць сябе ў лесе, каб не пашкодзіць прыродзе.