Тытунёвы туман падману
Да Сусветнага дня без тытуню ў філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” правялі шок-урок “Тытунёвы туман падману”.
Падлеткі даведаліся больш аб шкодзе курэння, была прыведзена статыстыка, а бібліятэкар расказала аб уздзеянні курэння на псіхіку чалавека. Пагутарылі і аб тым, як адрозніць курыльшчыка. Была падрыхтавана віктарына “Курить не модно – дыши свободно”. Прапаноўвалі загадзя падрыхтаваныя буклеты і памяткі аб шкодзе курэння.
Удзельнікі атрымалі важную інфармацыю, памяткі і карысныя парады, якія дапамогуць ім прымаць свядомыя рашэнні. Дзякуй удзельнікам і арганізатарам — разам за здаровую і вольную ад тытуню будучыню!