Юбіляры чэрвеня

3 – 240 гадоў з дня нараджэння Тызенгаўза Канстанціна (1786, г.п.Жалудок Шчучынскага раёна – 1853), натураліста, даследчыка фаўны Беларусі, заснавальніка беларускай арніталагічнай навукі.


5 – 180 гадоў з дня нараджэння Будзіловіча Антона Сямёнавіча (1846, в.Коматава Гродзенскага раёна – 1908), вучонага-славіста, гісторыка, філолага, публіцыста, педагога, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН, доктара славянскай філалогіі.


6 – 185 гадоў з дня нараджэння Ажэшка Элізы (1841, в.Мількаўшчына Гродзенскага раёна – 1910, Гродна), сусветна вядомай пісьменніцы, культурна-грамадскай дзяячкі Беларусі.


11 – 75 гадоў з дня нараджэння Бугасава Сяргея Іванавіча (нар. у 1951 г.), музычнага педагога. У 1977-1994 гг. – намеснік дырэктара Лідскага дзяржаўнага музычнага вучылішча. Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна (2019 г.).


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Верамейчык Ларысы Антонаўны (нар. у 1951 г., Ашмяны), беларускага вучонага-аграхіміка.


13 – 60 гадоў з дня нараджэння Пяткевіча Андрэя Браніслававіча (1966, в.Уселюб Навагрудскага раёна – 1995), беларускага паэта.


14 – 75 гадоў з дня нараджэння Блахіна Аляксандра Васільевіча (1951 – 1981), удзельніка вайны ў Афганістане, прапаршчыка Савецкай Арміі, старшага тэхніка мотастралковай роты. Узнагароджаны медалём “За адвагу” (пасмяротна). Пахаваны ў Гродне.


15 – 130 гадоў з дня нараджэння Каравайчыка Паўла Гіляравіча (1896, г.п.Любча Навагрудскага раёна – 1937), культурнага дзеяча, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, члена-карэспандэнта Інстытута беларускай культуры.


18 – 220 гадоў з дня нараджэння Валовіча Міхаіла Казіміравіча (1806, в.Парэчча Слонімскага раёна – 1833), беларускага рэвалюцыянера, сацыяліста-утапіста, грамадскага дзеяча.


19 – 130 гадоў з дня нараджэння Алапіна Генрыха Якаўлевіча  (1896, Свіслач – 1968), савецкага вучонага, уролага, доктара медыцынскіх навук (1938), прафесара (1940).


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Іўлева Барыса Міхайлавіча  (1946, Гродна – 1990), савецкага матэматыка, выкладчыка, аўтара вучэбнай і метадычнай літаратуры па матэматыцы.


21 – 130 гадоў з дня нараджэння Якаўлева (сапр. Эпштэйн) Якава Аркадзьевіча (1896, Гродна – 1938), савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, гісторыка, публіцыста.


21 – 80 гадоў з дня нараджэння Радыёнава Віталя Канстанцінавіча (нар. у 1946 г., г. Ваўкавыск), беларускага кампазітара, музычнага педагога, пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011), лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2017).


21 – 75 гадоў з дня нараджэння Лапы Віталія Вітальевіча (нар. у 1951 г., в.Сугакі Ваўкавыскага раёна), вучонага ў галіне аграхіміі, акадэміка НАН Беларусі (2014), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (2011), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі НАН Беларусі (2005), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2002).


21 – 60 гадоў з дня нараджэння Караева Юрыя Хаджымуратавіча (нар. у 1966 г.), беларускага дзяржаўнага дзеяча, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Гродзенскай вобласці (2020-2025), старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2025).


23 – 70 гадоў з дня нараджэння Заводніка Іллі Барысавіча (нар. у 1956 г., Гродна), беларускага вучонага-біёлага, доктара біялагічных навук, прафесара ГрДУ імя Я. Купалы.


24 – 70 гадоў з дня нараджэння Пукшліса Івана Іванавіча (нар. у 1956 г., в.Каргаўды Воранаўскага раёна), беларускага дызайнера.


24 – 40 гадоў з часу стварэння ГАУПХП “Гроднахарчпрам” (1986).


25 – 90 гадоў з дня нараджэння Радзіеўскага Міхаіла Васільевіча (1936, в.Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна – 2022), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара.


26 – 110 гадоў з дня нараджэння Радаліцкага Панцеляймона Аляксандравіча (1916 – 1961, Гродна), беларускага музычнага дзеяча, харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. З 1945 г. жыў у Гродне. З 1957 г. – кіраўнік Гродзенскага народнага ансамбля песні і танца пры ГДК. У 1957-1960 гг. – мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Нёман”.


27 – 40 гадоў з часу заснавання ААТ “Смаргонскі агрэгатны завод”, прадпрыемства ў складзе вытворчага аб’яднання “Мінскі трактарны завод” (1986).


30 – 75 гадоў з дня нараджэння Кандрацьева Дзмітрыя Канстанцінавіча (нар. у 1951 г.), беларускага філолага, кандыдата філалагічных навук, загадчыка кафедры замежных моў ГрДМУ.