Творчая сустрэча з аўтарам праграмы “Суразмоўцы” Навумам Гальпяровічам

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі арганізавалі творчую сустрэчу з аўтарам і вядучым праграмы “Суразмоўцы”, заслужаным дзеячам культуры Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам.

Навум Якаўлевіч расказаў пра сябе, сям’ю і родны Полацк, падзяліўся асабістымі ўспамінамі і жыццёвымі гісторыямі, прачытаў свае вершы і адказаў на пытанні прысутных. На сустрэчы былі школьнікі, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” на чале з кіраўніком Аляксандрам Марозавым, пастаянныя чытачы і бібліятэкары. Аўтар прэзентаваў сваю новую кнігу “Чырвоны мост”.

Свае ўражанні пра кнігу падзяліўся дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігар Капылоў. Госцем таксама быў галоўны рэдактар групы часопісаў і генеральны дырэктар ТАА, заснавальнік і выдавец газет “Друг пенсионера”, “Шапакляк”, мастак‑карыкатурыст Анатоль Гармаза, які лёгка і з добрым гумарам знайшоў агульную мову з аўдыторыяй.

Павіншавалі пісьменніка старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, пераможца літаратурных конкурсаў Ніна Рыбік, а таксама дырэктар бібліятэкі Наталля Ачарэтава.

Мерапрыемства завяршылася шчырымі віншаваннямі і падарункамі.