Адкрыццё новых імёнаў

У сценах абласной бібліяткі адбылася асаблівая падзея — урачыстая літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная прыёму ў шэрагі арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі новых таленавітых аўтараў. Яго папоўнілі дзве прадстаўніцы г. Гродна: паэтэса Вольга Алізар і празаік, дзіцячая пісьменніца Ірына Салата.

На ўрачыстай сустрэчы “Новых вітаем сяброў” гучалі вершы і проза ад новых членаў Саюза. Пісьменнікі падзяліліся з гасцямі сваімі найлепшымі творамі, прачытанымі з душой і шчырасцю. Кожнае выступленне было сустрэта цёплымі апладысментамі і зацікаўленымі позіркамі слухачоў. А меладычныя кампазіцыі ў выкананні таленавітых музыкантаў каледжа мастацтваў стваралі асаблівы настрой.

Мы шчыра віншуем маладых літаратараў! Жадаем натхнення, плённай працы, новых творчых адкрыццяў і доўгіх гадоў дзейнасці на карысць беларускай літаратуры. Няхай творчасць заўсёды знаходзіць водгук у сэрцах чытачоў!