Урок-рэквіем “Была вясна – вясна Перамогі” прайшоў у філіяле “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб”.
На мерапрыемстве паразмаўлялі пра тое, якое значэнне мае для нас Дзень Перамогі, пра ветэранаў вайны, якія жылі ў пасёлку і навакольных вёсках. Бібліятэкар расказала пра нявінных ахвяр вайны, пра подзвігі простых людзей, якія набліжалі Перамогу. Таксама быў зроблены акцэнт пра ўклад жанчын у Вялікую Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Чыталі вершы пра вайну і Перамогу.