Сімвалы маёй краіны

Напярэдадні Дня  Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Навагрудская раённая бібліятэка ў межах праекту “Знать закон смолоду”, запрасіла вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч” у прававую студыю “Сімвалы маёй краіны”. Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія  адлюстроўваюць  гісторыю беларускага  народа, успомнілі, як яны ўзніклі, для чаго патрэбная дзяржаўная сімволіка, што абазначае кожны складнік герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні і выкананні. Актыўна адказвалі вучні на пытанні інтэлектуальнай віктарыны  ”Сімволіка” і ўдзельнічалі ў турніры “Дзяржаўныя сімвалы”,  разгадвалі рэбусы, а таксама даведаліся якая навука вывучае гербы. Да мерапрыемства была падрыхтавана аднайменная кніжная выстава.