Памяць праз гады
“Памяць праз гады” — пад такой назвай для выхаванцаў Гервяцкага дзіцячага садка прайшла гадзіна памяці, падрыхтаваная мясцовай бібліятэкай.
Бібліятэкар расказала малым пра цяжкія гады вайны, гераізм юных патрыётаў і доўгачаканы Дзень Перамогі. Разам з дзецьмі чыталі ваенныя вершы і разважалі пра тое, як важна захоўваць мір на зямлі. Глыбей акунуцца ў атмасферу тых часоў дапамаглі мультымедыйная прэзентацыя і кніжная выстава “Свет вялікай Перамогі”.