Партрэт беларускай жанчыны ў люстэрку нашай краіны

У Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-краязнаўчая студыя “Партрэт беларускай жанчыны ў люстэрку нашай краіны”. Навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа пазнаёміліся з выставачным праектам “Натхненне часу: жаночыя партрэты” пра знакамітых жанчын, якія сваёй працай праслаўлялі і працягваюць праслаўляць Беларусь у розных галінах дзейнасці.

Наша краіна ганарыцца нябеснай заступніцай і асветніцай Ефрасінняй Полацкай, першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай, зоркай першай велічыні на небасхіле беларускага тэатра Стэфаніяй Станютай.

Навагрудская старонка праекта прадстаўлена партрэтамі знакамітых жанчын, якія сваёй працай праслаўлялі і працягваюць праслаўляць Навагрудскі край у розных сферах дзейнасці. Гэта працаўнікі сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, культуры, сярод прадстаўленых імён ёсць паэткі і літаратуразнаўцы.

Аповед суправаджаўся паказам відэаролікаў пра легенду сучаснай парфумерыі Сафію Гройсман, якая нарадзілася ў Любчы, а таксама пра ўраджэнку Навагрудчыны, знакамітую лекарку, вандроўніцу і мемуарыстку Саламею Русецкую. Прагучалі кранальныя вершы Ніны Тарас і Таццяны Яцук.