Каб жыла культура продкаў
У межках праекта “Да роднай мовы крок зрабі” ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” быў праведзены час ведаў “Каб жыла культура продкаў”.
Падчас імпрэзы прысутныя паглыбіліся ў свет беларускіх народных святаў, абрадаў і самабытных традыцый. Асаблівую цікавасць у моладзі выклікала гутарка пра нацыянальнае адзенне, даўні ўклад жыцця і сакрэты прыгатавання знакамітых страў народнай кухні.
Гасцінна сустрэтая ўдзельнікамі актыўная чытачка бібліятэкі Марыя Маркаўна Пукшта шчыра падзялілася ўспамінамі пра сваё юнацтва. Яна з цеплынёй узгадала песні і танцы, якія былі папулярныя ў тыя часы, дазваляючы прысутным дакрануцца да жывой гісторыі свайго краю.