Цень Чарнобыля: памяць і слова

26 красавіка спаўняецца 40 год з дня жахлівай катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная кампазіцыя “Цень Чарнобыля: памяць і слова”, на якую завіталі юнакі і дзяўчаты другога курса каледжа тэхналогій і бяспекі, што навучаюцца па спецыяльнасці “Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”.

Разам з бібліятэкарам навучэнцы зрабілі гістарычны экскурс у трагічны 1986 год: даведаліся аб прычынах узнікнення аварыі, аб масштабах трагедыі. Прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага чарнобыльскай аварыі, пашырыў веды аб экалагічных наступствах для навакольнага асяроддзя і захворваннях насельніцтва, якое апынулася ў зоне дзеяння радыяцыі. Цікавыя і малавядомыя факты пра Чарнобыль дапамаглі навучэнцам паглыбіць веды па тэме і сталі асновай для новых пытанняў.

На кніжнай выставе былі прадстаўлены творы гісторыка-дакументальнай і мастацкай літаратуры. Паэтычныя радкі прагучалі ў выкананні навучэнцаў.