Патрыятычная акцыя “Сохраняя память о войне”

У гэтым годзе адзначаецца 85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні гэтай даты бібліябус адправіўся ў аддаленыя вёскі па маршруце №4 Дубнікі – Карвелі – Філіпаны з акцыяй “Сохраняя память о войне”, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці.

Супрацоўнікі бібліятэкі разгарнулі імправізаваную “палявую кухню”, частуючы жыхароў стравамі ваеннага часу: салдацкай кашай, салам, чорным хлебам, салёнымі агуркамі і бярозавым сокам. Пад стук лыжак гучалі вершы пра жанчын, якія перажылі вайну, а таксама расказваліся пра подзвігі жанчын-герояў.

Побач была разгорнута тэматычная кніжная выстаўка аб трагічным чэрвені 1941-га “Гераіні вогненных гадоў”, на якой былі прадстаўлены дакументальныя і мастацкія кнігі, прысвечаныя подзвігам савецкіх жанчын у Вялікай Айчыннай вайне.

Акцыя дапамагла жыхарам дакрануцца да гісторыі і ўспомніць сваіх сваякоў-ветэранаў.