Беларуская народная лялька: захавальніца рода і душы

Беларуская народная лялька – гэта не проста тканіна і ніткі. Гэта часцінка нашай гісторыі, нашай культуры, нашай душы. Гэта памяць аб тым, як жылі нашы продкі, у што верылі, што шанавалі.
У юнацкім аддзеле адбылося мерапрыемства “Лялькі сваімі рукамі” сумесна з супрацоўнікамі бібліятэкі-філіяла № 3 Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістемы г. Гродна. На сустрэчу прыйшлі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, яны пазнаёміліся з багатым светам беларускай народнай культуры. На працягу мерапрыемства навучэнцы дазналіся аб прызначэнні беларускай лялькі, чаму лялек стваралі без твару, якой уплыў маюць яны ў беларускіх абрадах, якую ляльку рабілі на тое ці іншае свята. Даведаліся, якія ёсць тыпы – абярэгавыя, абрадавыя і гульнявыя, і віды беларускіх лялек – Падарожніца, Траўніца, Крупенічка, Жаданка, Благадаць, лялькі “Пара”, Перавертыш, Дзесяціручка і іншыя. Навучэнцы праглядзелі слайд-прэзентацыю на дадзеную тэму, а таксама пабачылі выставу з іншымі відамі самаробных лялек, такіх як мішка Тэдзі, тэхніцы пап’е-машэ, лялькі з палімернай гліны і з грунтаванага тэкстылю.
На сумесныя сустрэчы чакаем усіх па адрасе: вул. Ажэшка, 17.