Адна на мільён…

“Малітва праз звон” / Вераніка Казлоўская // “Алеся”. – 2026. – № 8. – С. 16–17.
“Алеся” – адзіны ў Беларусі дзяржаўны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын. Гэта яркае сучаснае выданне і сапраўдны голас беларусак, іх мараў, імкненняў і радасцей.
Восьмы нумар часопіса за 2026 год напоўнены цікавымі, павучальнымі жыццевымі і захапляльнымі артыкуламі – менавіта ў гэтым яго галоўная асаблівасць.
Артыкул “Малітва праз звон” пра Юлію Мінчанка не можа не ўразіць! Гэта прыгожая жанчына больш за 20 гадоў працуе званаром у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна. Яе “кабінет” размешчаны на вышыні 30 метраў над зямлёй, а інструмент — 10 званоў, вага самага вялікага з якіх складае 1,6 тоны!
Якая яна – званарка Гродзеншчыны, аб чым марыць і чым яшчэ займаецца? Даведайцеся на старонках часопіса.
Яшчэ адзін надзвычай павучальны і напоўнены жаночай мудрасцю аповед – “Сюрпрыз”. Гэта кранальная гісторыя кахання пра тое, што жыццёвы шлях не заўсёды бывае роўным. Аўтар нагадвае: важна памятаць, што кожны чалавек можа памыліцца. Чытаючы гэты твор, вы зразумееце, як жаночае каханне і мудрасць здольныя захаваць сям’ю.
Запрашаем прачытаць гэтыя выдатныя гісторыі ў агульную чытальную залу па адрасе: вул. Карбышава, 17 (другі паверх).