З юбілеем майстра дзіцячых сэрцаў!

Паважаная Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая!
Калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага сардэчна віншуе Вас з юбілеем!
Кажуць, што пісаць для дзяцей — гэта асаблівы дар, які патрабуе не толькі таленту, але і вялікага, адкрытага сэрца. Ваша творчасць — гэта сапраўдны свет дабрыні, дзе кожны радок прасякнуты любоўю да роднага краю і мудрасцю. Дзякуючы Вашым кнігам, маленькія чытачы вучацца быць сумленнымі, працавітымі і шчырымі, а гэта і ёсць той самы падмурак, на якім будуецца будучыня нашай краіны.
Ваша творчасць як аўтара і нязменная прысутнасць на мерапрыемствах бібліятэк Гродзеншчыны натхняюць нас і робяць культурнае жыццё рэгіёна значна багацейшым.
У гэты святочны час жадаем Вам, Ганна Іосіфаўна, невычэрпнай крыніцы натхнення. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, здароўе, а ў Вашым доме заўсёды пануе ўтульнасць, гармонія і любоў блізкіх. Няхай Ваша пяро застаецца такім жа лёгкім і вострым, а новыя сюжэты радуюць і натхняюць Вашых адданых чытачоў.
Дзякуй Вам за працу, за шчырасць і за тое святло, якое Вы дорыце нам сваімі творамі. Заўсёды рады бачыць Вас у гасцях!
З павагай і найлепшымі пажаданнямі,
калектыў галоўнай кніжніцы Прынёмання!