XXI Абласныя Гродзенскія чытанні

Шматгранная літаратурная спадчына Прынямоння: ад вытокаў да класікі і ўсё, што з ёй звязана: літаратурныя помнікі і іх роля ў культурнай памяці Прынёманскага краю, сучасны літаратурны працэс і інавацыйныя падыходы ў папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў і г.д. – асноўныя пытанні, якія прапануюцца да разгляду на XXI Абласных Гродзенскіх чытаннях “Гродзеншчына літаратурная: дыялог скрозь час”.

Мерапрыемства адбудзецца ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” 24 верасня 2026 года.

Да ўдзелу запрашаюцца пісьменнікі, літаратуразнаўцы, краязнаўцы, навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, адукацыйных устаноў, грамадска-культурных аб’яднанняў, студэнцкая моладзь, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і інш.

Падрабязная інфармацыя ў Інфармацыйным пісьме.

Кантакты каардынатараў: 8 (0152)71 89 54, 8(0152)71 89 42.