Містыка па-беларуску

Алесь Бычкоўскі — беларускі пісьменнік, які піша фэнтэзі без пафасу, з іроніяй і жывымі героямі. Яго кніга “Горад за 101-ым кіламетрам” — гэта гарадская містыка, дзе ваўкалакі і чарадзеі жывуць побач з міліцыянерамі і п’янымі суседзямі, а касмічныя караблі суседнічаюць з камунальнымі сваркамі.