Запрашаем на літаратурна-музычную сустрэчу!

Дарагія сябры і прыхільнікі літаратуры і музыкі!

Маем вялікую радасць запрасіць вас на асаблівае мерапрыемства – літаратурна-музычную сустрэчу «Новых вітаем сяброў». Гэтая падзея прысвечана знаёмству з новымі таленавітымі членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Вас чакае знаёмства з новымі талентамі, музычныя падарункі і цёплая атмасфера.

Мерапрыемства адбудзецца  26 мая ў 15.00 па адрасе: вуліца Карбышава, 17. (галоўны корпус абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага).

Не прапусціце гэтую цудоўную магчымасць далучыцца да свята слова і музыкі, падтрымаць нашых новых сяброў і атрымаць асалоду ад сустрэчы з мастацтвам.

Далучайцеся!