Дзяржаўныя сімвалы гонару і славы

Штогод у другую нядзелю мая наша краіна адзначае свята, прысвечанае галоўным сімвалам дзяржаўнасці. Сцяг, герб і гімн — гэта не проста афіцыйныя атрыбуты, а ўвасабленне гістарычнай памяці, нацыянальнай ідэнтычнасці і адзінства беларускага народа. Яны адлюстроўваюць суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы.
Выставачны праект “Сімвалы нашай краіны”, падрыхтаваны сектарам бібліяграфічнага апісання дакументаў аддзела даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы, быў прадстаўлены ўвазе супрацоўнікаў ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” і СТАА “Контэ-Спа”.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага шчыра віншуе са святам галоўных сімвалаў незалежнасці дзяржавы!
