«На Нёманскай хвалі» з пісьменнікамі Гродзеншчыны

21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень паэзіі!
У абласной бібліятэцы напярэдадні гэтай даты адбылася прэзентацыя восьмага нумара літаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалі».
Сярод аўтараў – пераможцы прэстыжнай абласной прэміі імя А.І. Дубко ў намінацыі “Пісьменнік года”, лаўрэаты літаратурнага конкурсу імя М.Багдановіча.
Паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка і дзіцячая літаратура – усяго на старонках зборніка прадстаўлены працы 44 членаў Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», а таксама творы 4-х ганаровых гасцей.
Літаратурная сустрэча была напоўнена паэтычнымі і празаічнымі выступленнямі аўтараў. Яны дзяліліся сваімі думкамі і пачуццямі, што знайшлі адлюстраванне на старонках альманаха.
Прэзентацыя стала святам слова, якое аб’яднала пісьменнікаў і чытачоў, падкрэсліўшы багацце і разнастайнасць сучаснай беларускай літаратуры!
Віншуем са святам – з Сусветным днём паэзіі!
А восьмы выпуск альманаха “На Нёманскай хвалі”, як і сем папярэдніх, можна атрымаць у бібліятэцы імя Я.Карскага.