З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Кожны з нас сёння нясе адказнасць за тое, якой будзе будучыня нашай краіны. У межах святочных мерапрыемстваў абласная бібліятэка арганізавала шэраг сустрэч і выстаў для гродзенцаў, каб зрабіць прававыя веды даступнымі для кожнага і падкрэсліць значнасць асноўнага Закона ў жыцці кожнага чалавека. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — гэта не проста асноўны закон, а моцная аснова нашай дзяржаўнасці, гарант сацыяльнай абароны грамадзян і захавання багатых традыцый краіны.
Гэты дзень, 15 сакавіка, нагадвае нам пра важнасць прававога парадку і захавання нацыянальных каштоўнасцей. Канстытуцыя — гэта арыенцір, які дапамагае нам рухацца наперад, захоўваючы суверэнітэт і незалежнасць. Яна дае нам права самім вызначаць свой лёс і быць паўнапраўнай часткай сусветнай супольнасці. Абласная бібліятэка жадае кожнаму з вас быць сапраўднымі грамадзянамі, шанаваць родную зямлю і разам будаваць квітнеючую Беларусь!
Са святам! З Днём Канстытуцыі!
