Наш любімы край

“Мой родны край, як ты мне мілы,” — гэтыя словы захаплення і натхнення праносяцца ў думках кожнага жыхара прынёманскага краю. Бо немагчыма не любіць нашу Гродзеншчыну. Нездарма сам Гродна называюць каралеўскім горадам. Знакаміты Стары замак з’яўляецца адзіным захаваўшымся старажытным замкам на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Але Гродзеншчына славіцца не толькі помнікамі архітэктуры, а і сваёй духоўнай спадчынай. Каложская царква, Бернардынскі і Фарны касцёлы, Свята-Пакроўскі сабор – гэта толькі частка таго, чым ганарыцца кожны гродзенец.

Што датычыцца сучасных прадпрыемстваў, то тут таксама ёсць тое, што можа вызываць гонар. ААТ “Малочны свет”, першая на Беларусі атамная электрастанцыя ў Астраўцы, Аўгустоўскі канал – гэта далёка не ўвесь спіс нашых славутых месц.

У межах творчага праекту “Ведай і любі сваё”, юнацкі аддзел запрасіў на мерапрыемства “Мой родны край, як ты мне мілы” навучэнцаў каледжу мастацтваў. Яны пазнаёміліся з гісторыяй Гродзеншчыны, здзейснілі віртуальнае падарожжа па гістарычных помніках архітэктуры; даведаліся пра культурную спадчыну, гісторыю, традыцыі нашага краю і ўбачылі прыгожыя мясціны Гродна і Гродзенскай вобласці.

Запрашаем усіх на мерапрыемствы па адрасе: вул. Ажэшка, 17.