Эксклюзіў у бібліятэцы!

Спяшаемся падзяліцца навінай! Віртуальны музей “Аўтограф на памяць” папоўніўся дароўным подпісам гродзенскага пісьменніка Дзмітрыя Радзівончыка. Аўтар пакінуў аўтограф і пажаданне на старонках свайго новага выдання  “Масты і берагі” падчас прэзентацыі ў сценах бібліятэкі. Гэты вечар запомніўся чытачам, а подпіс аўтара – нам!

Цікава паглядзець, што напісаў аўтар карыстальнікам? Шукайце ў віртуальным музеі “Аўтограф на памяць”, які ўжо чакае гасцей.