Падарожжа ў краіну мовы

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.
У. Дубоўка

 Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей. Так бібліятэкары з дапамогай інтэлектуальнай гульні “Знаўцы роднай мовы” і інфармацыйнай гадзіны “Ад літары да слова. Ад слова да мовы” дапамаглі раскрыць  скарбонку беларускай мовы навучэнцам  сярэдніх школ №31 імя Л.Г. Кляцкова, №8, Капцёўскай сярэдняй школе і  студэнтам факультэта “Беларуская філалогія” ДУА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

Наколькі добра вы ведаеце родную мову? Прыходзьце праверыць сябе на інтэлектуальных гульнях у бібліятэцы (вул. Карбышава, 17).