Іван Мележ. Палескай зямлі волат

8 лютага споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі – Івана Паўлавіча Мележа, празаіка, драматурга, публіцыста, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
У аддзеле абанемента арганізавана выстава “Іван Мележ. Палескай зямлі волат”, якая працягвае цыкл выстаў “Залаты фонд беларускай літаратуры” да юбілеяў знакамітых беларускіх пісьменнікаў.
На выставе прадстаўлена творчая спадчына пісьменніка: Мележ, І. П. Збор твораў у 10-цi т., раманы з “Палескай хронiкi”: “Людзі на балоце”, “ Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”, раман “Мінскі напрамак”, асобныя творы: Мележ, І. П. “Першая кніга”, “Блізкае і далёкае”,“Белыя вішні і яблыні”, літаратура аб жыццёвым і творчым шляху, успаміны пра аўтара: Іван Мележ “Пясняр Палесся”, Куляшоў Ф. І. “Подвиг художника: литературный путь И.Мележа”, “Успаміны пра Івана Мележа”, Ляшук, В. Я. “Іван Мележ у школе”, Смыкоўская В. І. “Творчая канцэпцыя пісьменніка”, Гніламёдаў У. В. “Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці”.
Ключавое месца ва ўсёй творчасці Мележа займае трылогія “Палеская хроніка”: “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі. Снежань”, што выдавалася ў розныя гады, але на выставе асаблівую цікавасць вызываюць выданні апошніх гадоў (2024, 2025 гг.).
На Беларускім тэлебачанні па творчасці Івана Мележа пастаўлены тэлеспектаклі, на кінастудыі “Беларусьфільм” рэжысёрам В. Туравым па “Палескай хроніцы” зняты мастацкія фільмы “Людзі на балоце” (1981, у 1984 годзе ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР) і “Подых навальніцы” (1982), на студыі “Летапіс” зняты дакументальныя фільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка “Іван Мележ” (1977, рэжысер Ю. Лысятаў), “ Іван Мележ” (1990, рэжысер М. Купеева). За кожнай кінакарцінай хаваецца гісторыя яе стварэння, часта няпросты здымачны працэс і творчыя кампрамісы. Выданне “Белорусское кино. Персоналии” змяшчае фатаграфіі са здымкамі “Палескай хронікі”, альбомы кінапроб, галоўныя і другарадныя ролі акцёраў, а таксама асобнікі кінасцэнарыяў і інш.
Наведаць выставу “Іван Мележ. Палескай зямлі волат” і пазнаёміцца з творамі аўтара, якія сталі часткай залатога фонда беларускай літаратуры, і літаратуразнаўчымі выданнямі можна ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.