Легенда беларускай музыкі

12 студзеня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна, Народнага артыста Беларусі, таленавітага кампазітара, заснавальніка і мастацкага кіраўніка вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Імя гэтага кампазітара яшчэ пры жыцці стала легендай, а яго голасам і зараз захапляюцца мільёны прыхільнікаў.

Выдатны артыст, рускі па паходжанні, Уладзімір Георгіевіч Мулявін прысвяціў сябе беларускай песні і зрабіў яе папулярнай ва ўсім свеце. «Беловежская Пушча», «Алеся», «Александрына», «Волагда» – гэтыя хіты мы спяваем да гэтага часу! Дзякуючы выдатнаму музычнаму таленту Уладзіміра Мулявіна набылі другое жыццё такія беларускія народныя песні, як «Касіў Ясь канюшыну», «Па ваду ішла», «Рэчанька», «Купалінка», «Ой, рана на Івана», «А ў полі вярба», «Каліна».

Про жыццё і творчую спадчыну музыканта расказваецца ў кнізе «Уладзімір Мулявін. Сэрцам і думамі», падрыхтаванай Людмілай Крушынскай. Кнігу адкрывае ўступнае слова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка. У выданні прынялі ўдзел больш за 70 аўтараў, тых, хто працаваў у ансамблі, хто супрацоўнічаў з Уладзімірам Георгіевічам, хто сёння працягвае распачатую ім справу. Унікальныя матэрыялы з сямейнага архіва, рэдкія дакументы і ўспаміны калег і блізкіх – усё гэта стварае яркую і насычаную карціну жыцця і творчасці легендарнага беларускага музыканта. Гэтае выданне не толькі глыбокае даследаванне і бліскучае апавяданне, але і сапраўдны падарунак для ўсіх знатакоў музыкі і культуры Беларусі, хто паважае і любіць спадчыну Уладзіміра Мулявіна.

Запрашаем у аддзел мастацтва пазнаёміцца з творчасцю Уладзіміра Мулявіна. Наш адрас: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай). Тэл.: 62-03-12.

Яшчэ навіны: