Кніжныя цуды на Каляды і Новы год

Новы год – гэта час, калі нават у штодзённым можна ўгледзець асаблівае чараўніцтва. Даведацца, як стварыць гэтае чараўніцтва ўласнымі рукамі, прапануе новая выстава ў бібліятэцы – “Кніжныя цуды на Каляды і Новы год”. Экспазіцыю падрыхтаваў аддзел абанемента, каб сустрэць святы сапраўдным зместам – смачным, стваральніцкім, разумовым і духоўным.

На выставе знаходзяцца шматлікія выданні, прысвечаныя розным граням святочнага стварэння. Ёсць магчымасць адкрыць для сябе незвычайныя кулінарныя ідэі ў кнізе “Чудеса на столе” В.Рэпіна, знайсці элегантныя рашэнні для святочнага стала ў даведніку “Зимняя кулинария” або асвоіць мастацтва прыгатавання зімніх страў. Творчы настрой падтрымаюць дапаможнікі па стварэнні ўтульнасці: ад стыльных “Новогодних композиций” В.Сокур да майстэрскага курсу па кропкаваму роспісу “Новый год и Рождество: точечная роспись” К.Іалтухоўскай. Сярод мастацкіх работ асаблівае месца займае зачаравальная аповесць “Подарок на Рождество” К.Бурэнінай, гісторыя “Новогодняя феерия” Л.Рос, якія нагадваюць пра сапраўдныя каштоўнасці свята, а таксама кнігі для розных узростаў і практычныя даведнікі па псіхалогіі, дызайну, модзе і прыродазнаўству.

Візуальная кампазіцыя выставы стварае святочны настрой. Многія кнігі размешчаны не толькі на паліцах, але і падвешаны на дэкаратыўных шпільках, што стварае ўражанне лёгкасці і парэння сярод белых папяровых сняжынак. Гэты эфект дазваляе чытачам не толькі азнаёміцца з літаратурай, але і акунуцца ў атмасферу чакання цуда, зрабіўшы памятныя фотаздымкі ў гэтым незвычайным інтэр’еры.

Запрашаем на нашу выставу-прагляд “Кніжныя цуды на Каляды і Новы год” у аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, каб. 201.