Сустрэча з народным майстрам Беларусі

Яна ўзбагаціла культуру Гродзеншчыны – словы, якія вельмі падыходзяць Дамініцы Дамінікаўне Кавалёнак. Яе працы адлюстроўваюць нацыянальны каларыт і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь “Натхнённая прыродай” адбудзецца 23 снежня ў 15.00 у бібліятэцы.

На сустрэчы вы зможаце:

  • пазнаёміцца з дзіўнай творчасцю майстра;
  • убачыць прыгожыя калядныя і навагоднія вырабы ў арыгінальнай тэхніцы;
  • пазнаць сакрэты майстэрства ад прафесіянала, які прысвяціў шмат гадоў традыцыйнаму народнаму мастацтву;
  • задаць пытанні гераіні сустрэчы і атрымаць каштоўныя парады па рукадзеллі.

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў свет беларускай народнай творчасці, натхніцца прыгажосцю ручной работы і пагутарыць з сапраўдным майстрам сваёй справы.

Чакаем вас на сустрэчы ў аддзеле мастацтва па адрасе вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай). Тэл.: 62-03-12