Сімвалы і вобразы беларускага народа

У дзіцячым аддзеле навучэнцы сярэдняй школы №16 імя А. Сухамбаева сталі ўдзельнікам краязнаўчай вандроўкі “Сімвалы і вобразы беларускага народа”, падчас якой пазнаёміліся з беларускай народнай вышыўкай, арнаментамі, сімваламі, далучыліся да народных традыцый.
Юныя госці даведаліся пра вобразы Сонца і Зямлі-карміцелькі, вобразы маці, крыніцы, дзіцяці, песні, сям’і і інш.
Відэаролік “Беларускія ўзоры” паведаміў цікавыя звесткі пра гісторыю народнага касцюма і рушніковы тайнапіс.
Падлеткі замацавалі атрыманыя веды пры выкананні гульнёвых заданняў і пры праглязде энцыклапедый з фондаў абласной бібліятэкі.