Мой родны край, як ты мне мілы!

Гродзеншчына — гэта рэгіён, які спалучае жывапісную прыроду і багатую культурную спадчыну. Гэта зямля, дзе размешчаны ўнікальныя гістарычныя помнікі з разнастайнай архітэктурай розных стыляў і эпох. Гродзенская зямля мае слаўную гісторыю: пачынаючы ад старажытнасці і заканчваючы сучаснасцю. Лепшыя традыцыі, якія заўсёды існавалі ў краі, працягваюцца і ў наш час.

У межах творчага праекту “Ведай і любі сваё” юнацкі аддзел запрасіў на мерапрыемства “Мой родны край, як ты мне мілы” вучняў гімназіі №10. Яны пазнаёміліся з гісторыяй Гродзеншчыны, здзейснілі віртуальнае падарожжа па гістарычных помніках архітэктуры: пабывалі ў абласцях Гродзенскай вобласці, якая ўключае ў сябе 17 раёнаў; даведаліся пра культурную спадчыну нашага краю, яго гісторыю, традыцыі  і ўбачылі прыгожыя мясціны горада Гродна і Гродзенскай вобласці.

Запрашаем усіх жадаючых на віртуальнае падарожжа па родным краі разам з юнацкім аддзелам абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Ажэшкі, 17.