З юбілеем!

Сёння самыя шчырыя віншаванні калектыў абласной бібліятэкі складае юбіляру Валянціне Аляксееўне Медзер – бібліятэкару І катэгорыі аддзела абанемента.

Характарызуе Валянціну Аляксееўну неверагодная адданасць бібліятэчнай справе, адданасць абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага і, канешне, аддзелу абанемента, у якім яна працуе з 1987 года.

Дарагая Валянціна Аляксееўна, жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі для ажыццяўлення ўсіх мараў і бадзёрага настрою на доўгія гады!

Са святам! З юбілеем!