Знаёмства з пісьменнікам

Галоўная кніжніца Гродзеншчыны актыўна рыхтуецца да Дня бібліятэк. З гэтай нагоды 11 верасня ў бібліятэцы адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Васілём Шырко – членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса Саюзнай дзяржавы «Белая вежа».
Пачатак мерапрыемства ў 15.00 у галоўным корпусе бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.
Даведкі па тэлефоне: 71-89-41.
