Урокі мужнасці для самых маленькіх

Як растлумачыць дзецям, што такое вайна і чаму так важна свята 9 Мая? Як расказаць аб тым, што прыйшлося перажыць іх аднагодкам, гады дзяцінства якіх выпалі на страшныя гады вайны?

Захаваць памяць аб вайне і яе героях нам дапамагаюць кнігі.

Да юбілейнай даты − 80-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – супрацоўнікі дзіцячага аддзела пабывалі з “Кніжнымі дэсантамі” у дзіцячых садках № 65 і № 101.

Для самых маленькіх грамадзян нашай краіны адбыліся ўрокі мужнасці, прысвечаныя значнай падзеі.

Дашкаляты прынялі ўдзел у выхаваўчай гутарцы, пашырылі веды аб гераічным мінулым нашай краіны і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дашкольнікі таксама ўзгадалі ваенныя прафесіі і разам стварылі віншавальны ліст-паштоўку да 9 Мая. Зацікавіліся маленькія чытачы і кнігамі з фонда абласной бібліятэкі: мастацкімі творамі пра Вялікую Айчынную вайну для дзяцей і ілюстраванымі навукова-папулярнымі выданнямі.

ЛЕГА-канструяванне дазволіла праявіць фантазію і ўяўленне, каб стварыць тэхніку Перамогі ці пабудаваць гарады для мірнага жыцця.