Велікоднае натхненне

Абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага далучылася да святкавання Вялікадня на рэгіянальным свяце-кірмашы «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».

У гістарычным цэнтры Гродна на пляцоўцы ў самым пачатку вуліцы Савецкай працаўнікі бібліятэкі сустракалі гасцей фестывалю творчай экспазіцыяй “Пасхальное вдохновение”. Тут можна было і душой адпачыць, і падрыхтавацца да Вербніцы ды Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Прыцягвала ўвагу тэматычная выстава кніг і выцінанак “Пасхальная палитра”, дзе кожны мог знайсці літаратуру аб гэтых светлых святах і іх традыцыях.

Велікодныя 3D-паштоўкі і маляванкі, папяровыя яйкі ў нетрадыцыйных тэхніках малявання – маленькія госці фестывалю змаглі паўдзельнічаць у творчых майстар-класах і зрабіць унікальныя святочныя падарункі і сувеніры. Таксама карысталася папулярнасцю гульнявая зона з канструктарам ЛЕГА. А дарослыя спыняліся каля бібліятэчнага кутку, каб зрабіць здымак у тэматычнай фотазоне.

Усмешкі і пазітыўны настрой панавалі ў гэты дзень на рэгіянальным свяце-кірмашы!

Яшчэ навіны: