Вынікі работы за 2023

Падвядзенне вынікаў работы за 2023 год прайшло ў абласной бібліятэцы. У сваім дакладзе дырэктар установы Марына Эдвардаўна Ігнатовіч прааналізавала работу кожнага структурнага падраздзялення і акрэсліла прыярытэтныя накірункі дзейнасці на 2024-ы год. Аб змяненнях у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, а таксама асаблівасцях правядзення культурна-масавай дзейнасці ў сектары культуры распавяла калектыву юрысконсульт, а фінансавыя пытанні 2023/2024 прадставіла галоўны бухгалтар.

Удзел у мерапрыемстве прыняла Куратчык Сняжана Віктараўна – намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама.

Прыемным момантам паседжання стала адзначэнне лепшых супрацоўнікаў бібліятэкі па выніках 2023 года.